Брытанія забараніла абслугоўваць самалёты і судны расейскіх алігархаў
- 30.03.2022, 21:42
Забарона тычыцца ўсіх алігархаў, якія трапілі пад спіс санкцый.
Вялікабрытанія прыняла новыя законы супраць расейскіх алігархаў. Забараніла абслугоўваць іх і судны.
Аб гэтым піша The Guardian.
Забарона датычыцца ўсіх алігархаў, якія трапілі пад спіс санкцый у выніку ўварвання Расейскай Федэрацыі на тэрыторыю Украіны.
Управа замежных спраў, спраў Садружнасці і развіцця адзначыла, што новыя правілы будуць неадкладна выкарыстаныя супраць бізнэсоўцаў Расеі Яўгена Швідлера і Алега Цінькова.
Таксама санкцыі ў дачыненні да фінансаў, гандлю або марскіх перавозак былі ўведзеныя і супраць "ЛДНР".
"Няма сумненняў, што Пуцін і ягоная эліта былі здзіўленыя сілай нашых санкцый. Мы будзем узмацняць ціск да таго часу, пакуль расейскія войскі знаходзяцца ва Украіне, нацэльваючыся не толькі на бізнэс алігархаў, але і на іх актывы і міжнародны лад жыцця", - заявіла міністр замежных спраў Брытаніі Ліз Трас.