Генеральны штаб УСУ падаў аператыўную зборную інфармаыю аб сітуацыі ва Украіне
- 5.03.2022, 21:48
Украінскія вайскоўцы знішчылі камандзіра расейскага дэсантна-штурмавага палка.
Падчас дзясятага дня гераічнага супрацьстаяння ўкраінскага народа расейскаму вайсковаму ўварванню захопнікі, не дасягаючы мэты наступальнай аперацыі ва ўстаноўленыя тэрміны, наносяць ракетна-бомбавыя ўдары, у тым ліку і з ужываннем бамбавальнай авіяцыі па аб'ектах цывільнай інфраструктуры.
Пра гэта паведамляецца ў інфармацыі Генеральнага штаба УСУ аб расейскім уварванні на 19:00 (менскага часу) 5.03.2022.
Так, сёння супраціўнікам быў нанесены авіяўдар па Белай Царкве, пашкоджаныя больш за 20 жылых дамоў. У Ірпені ў выніку бамбавання пашкоджаныя чыгуначныя рэйкі ды цягнік, які выкарыстоўваўся для эвакуацыі цывільнага насельніцтва.
Паводле інфармацыі з пачаткам узброенай агрэсіі супраць Украіны актывізавалася дзейнасць расейскіх прыватных вайсковых кампаній (ПВК) у вербаванні асабовага складу, які мае досвед вайсковай службы ў падраздзяленнях спецыяльнага прызначэння і мае адпаведную падрыхтоўку. Так, у Растове-на-Доне разгорнуты штаб ПВК Вагнер.
Акупанты далей выкарыстоўваюць расейскую масоўку для падрыхтоўкі відэарэпартажаў аб "паспяховасці" правядзення "аперацыі" на тэрыторыі Украіны.
На подступах да Бровараў, каля паселішча Перамогі, абаронцамі Украіны нанесены авіяцыйны ўдар па 15-й асобнай мотастралковай брыгадзе Цэнтральнай вайсковай акругі расейскіх акупантаў, страты ўдакладняюцца.
Акрамя таго, падраздзяленнямі Узброеных Сіл Украіны знішчаны камандзір 247-га гвардзейскага дэсантна-штурмавага палка Паўднёвай вайсковай акругі УС РФ палкоўнік Канстанцін Зізеўскі.
Таксама збітыя 2 самалёты расейскіх акупантаў, 3 лётчыкі ўзятыя ў палон, 1 - знішчаны. Збітыя 5 гелікаптэраў і 1 БПЛА ворага.