Адлёт «Газпрама»: Расейскія спецбарты пакідалі Маскву, у РФ знік замежны гелікоптар
- 14.04.2022, 20:47
Спецыяльныя барты са сталіцы Расеі ляцелі ў бок Мурманска.
У Расейскай Федэрацыі зафіксаваны шэраг вылетаў спецбартоў з Масквы і перамяшчэнне самалётаў расейскага газавага манапаліста – "Газпрама", піша УНІАН.
У РФ таксама заляцеў замежны гелікоптар і знік, сведчаць звесткі Flightradar24.
Паводле ягоных звестак, спачатку некалькі расейскіх спецбартоў экстранна скіраваліся ў бок Мурманска. Пазней з'явілася інфармацыя, што са сталіцы РФ паляцелі яшчэ пяць бартоў.
Самалёты "Газпрама" таксама актыўна перамяшчаліся, напрыклад, некаторыя з бартоў накіроўваліся ва Уфу, высветлілі журналісты.
Журналісты таксама даведаліся, што з "шэрай зоны" вылецеў гелікоптар, прызначаны для экстраннай хуткай дапамогі.
Акрамя таго, гелікоптар хуткай дапамогі Нарвегіі праз Фінляндыю перасек расейскую мяжу і знік. Магчыма, борт ляцеў у Мурманск.
У захоплены РФ Крым – у Севастопаль – экстранна прыляцела ўрадавая дэлегацыя, якая нібы будзе расследаваць прычыны пашкоджання ўкраінскім бокам флагмана Чарнаморскага флоту – ракетнага крэйсера "Масква".
Яшчэ высветлілася, што з Сірыі вылецеў грузавы борт і расейскі транспартнік Іл-76.
Журналісты дадалі, што з боку Арэнбурга ў бок Масквы ляцеў транспартнік РФ Іл-76МД, але потым рэзка развярнуўся ў бок Харкава і не быў больш бачны на радарах.