BE RU EN

Пентагон: Ва Украіне больш танкаў «на хаду», чым у Расеі

  • 21.04.2022, 21:26

Цяпер каля двух дзясяткаў расейскіх БТГ праходзяць пераўзбраенне.

Прадстаўнік Міністэрства абароны ЗША заявіў, што ва Украіне больш спраўных танкаў, чым у Расеі. З ягоных слоў, зараз амаль два дзясяткі батальённых тактычных груп (БТГ) акупантаў праходзяць пераўзбраенне.

Пра гэта паведамляе The Washington Post.

«Цяпер ва ўкраінцаў ва Украіне больш танкаў, чым у расейцаў і ў іх, безумоўна, ёсць права іх выкарыстоўваць», – сказаў выданню прадстаўнік Пентагона на ўмовах ананімнасці.

З ягоных слоў, цяпер амаль два дзясяткі расейскіх БТГ праходзяць пераўзбраенне і папаўненне запасаў. Пакуль незразумела, якая агульная колькасць танкаў з абодвух бакоў будзе задзейнічаная ў баявых дзеяннях. Акрамя таго, адзначыў чыноўнік, незразумела, ці зменяць намаганні Расеі ў папаўненні злучэнняў баланс у бронетэхніцы, задзейнічанай ва Украіне, на карысць Масквы.

Апошнія навіны