BE RU EN

Відэафакт: УСУ знішчылі два расейскія гелікоптэры Мі-8

  • 21.04.2022, 21:53

Адзін збілі ўкраінскія дэсантнікі, другі - марскія пяхотнікі.

Узброеныя Сілы Украіны збілі расейскі гелікоптэр Мі-8. Адзначаецца, калі за варожым экіпажам прыляцеў іншы гелікоптэр, то ўкраінскія воіны яго знішчылі.

Пра гэта паведамляе РБК-Украина са спасылкай на камандаванне дэсантна-штурмавых войскаў Узброеных Сіл Украіны.

Між іншым, украінскім вайскоўцам у знішчэнні гелікоптэра дапамог пераносны зенітна-ракетны комплекс Stinger.

«Пазней іншы расейскі гелікоптэр, спрабуючы эвакуіраваць магчыма ацалелы экіпаж, быў паспяхова знішчаны нашымі баявымі пабрацімамі з падраздзялення марской пяхоты», - гаворыцца ў паведамленні.

Раней мы паведамлялі, што дэсантнікі УСУ збілі штурмавік Су-25 і беспілотнік ворага.

Апошнія навіны