BE RU EN

Пентагон: Расея перакінула ва Украіну 105 батальённых тактычных груп

  • 13.05.2022, 20:36

Расея пачала вайну з прыкладна 120-ю БТГ.

Больш за сотню батальённых тактычных груп засяродзіла Расея на Данбасе і поўдні Украіны. Такія лічбы падаў Пентагон.

Пра гэта паведамляе РБК-Украина, спасылаючыся на Twitter амерыканскага рэпарцёра Джэка Дзетча.

Войска РФ не адмовілася ад намераў захапіць як мага больш украінскай тэрыторыі. На ўкраінскі і поўдзень Украіны расейскае вайскова-палітычнае кіраўніцтва перакінула ўжо 105 БТГ.

«З новага: Расея перакінула ва Украіну 105 батальённых тактычных груп, усе яны сканцэнтраваны на Данбасе або на поўдні. Гэта павелічэнне ў параўнанні з больш чым 90 групамі раней на гэтым тыдні. Расея пачала вайну з прыкладна 120-цю БТГ», - гаворыцца ў паведамленні.

Апошнія навіны