У Менску не будуць выдаваць візы ў Данію
- 30.05.2022, 21:42
У чым прычына?
Дацкая амбасада ў Маскве прыпыніла прыём заяў на візы ад беларусаў, якія падаюць дакументы на тэрыторыі Беларусі, паведамляе візавы цэнтр Даніі ў Менску.
Як гаворыцца ў публікацыі, беларусы зараз не змогуць падавацца ў Менску на атрыманне кароткатэрміновых віз і відаў на жыхарства ў Данію, акрамя афіцыйных візітаў. Прыём заяў прыпыняецца «да далейшага апавяшчэння».
Адсочваць навіны аб аднаўленні прыёму прапануецца на сайтах пасольства ў Маскве і візавага цэнтра ў Менску, а дагэтуль звяртацца па атрыманне кароткатэрміновых віз і відаў на жыхарства можна ў візавыя цэнтры іншых краін.
Раней пасольства Даніі ў Маскве з той жа фармулёўкай ужо паведаміла пра прыпыненне прыёму заяў на падачу віз ад расейцаў.
З сярэдзіны чэрвеня таксама часова не будуць прымаць заявы на атрыманне віз у Эстонію, Фінляндыю і Швецыю эстонскія візавыя цэнтры ў Беларусі.