Літва перадасць Украіне дадатковую партыю ўзбраення
- 30.05.2022, 21:54
Што патрапіць у пакет дапамогі.
Новую партыю зброі ў дадатак да анансаванай раней бронетэхнікі і аўтамабіляў адправяць Узброеным сілам Украіны літоўскія ўлады.
Пра гэта заявіў міністр абароны Арвідас Анушаўскас, паведамляе РБК-Украина са спасылкай на афіцыйны Twitter чыноўніка.
Урад Літвы не мае намеру спыняцца ў вайскова-тэхнічнай дапамозе Украіне. Узброеныя сілы атрымаюць антыдроны, цеплавізар і ўдарны беспілотнік.
«Неўзабаве Літва перадасць Украіне не толькі абяцаную бронетэхніку, грузавікі і пазадарожнікі, але таксама новую партыю антыдронаў і цеплавізар. І, вядома, «Байрактар», які набудуць на сабраныя літоўцамі грошы», - напісаў кіраўнік Міністэрства абароны.