10 траўня ў літоўскіх пунктах пропуску будзе праводзіцца абнаўленне ПЗ
- 9.05.2022, 21:51
Гэта можа прывесці да запаволення кантрольных працэдур.
10 траўня ў літоўскіх прапускных пунктах будуць праводзіць абнаўленне праграмнага забеспячэння, мытнае афармленне будзе праводзіцца ў ручным рэжыме, распавялі ў прэс-службе літоўскай мытні.
Паведамляецца, што часова не будзе дзейнічаць сістэма апрацоўкі мытных дэкларацый. Гэта можа прывесці да запаволення кантрольных працэдур.