BE RU EN

У Беларусі ўвядуць змены ў разліку пенсій

  • 13.06.2022, 19:24

Што зменіцца.

З 2023 года ў Беларусі ўвядуць змены ў разліку пенсій. Перыяд, за які бяруць заробак для разліку гэтых выплат, паднімуць на адзін год - да 29 гадоў запар стажу працы. Гэтае чарговае планавае падвышэнне гэтага крытэру для налічэння пенсій, піша zerkalo.io.

Для разліку пенсіі зараз бяруць заробак за апошнія 28 гадоў (336 месяцаў) працы запар (ці менш, калі прапрацавалі менш за 28 гадоў). З 1 студзеня 2023 года яго паднімуць на адзін год - да 29 гадоў (348 месяцаў). Штогод гэты перыяд падвышаецца на 1 год да фактычнага стажу работы, паведамлялі раней у Мінпрацы.

Як падлічваюць пенсію

Дапусцім, мужчына выходзіць на заслужаны адпачынак у 2023 годзе, ён працаваў без перапынкаў. У такім выпадку для разліку пенсіі возьмуць ягоны заробак за апошнія 29 гадоў. Калі ж быў перыяд, калі ён не працаваў у гэтыя 348 месяцаў, то заробак возьмуць за больш раннія гады прапарцыйна гэтым з перапынкам. Важны момант: бесперапынны стаж на суме пенсіі не адбіваецца, ніякіх бонусаў за яго не даюць.

Нагадаем, 1 студзеня 2023 года ў Беларусі таксама падвысяць мінімальны страхавы стаж. Ён неабходны для атрымання працоўнай пенсіі. У гэты стаж уваходзіць толькі той час, калі вы працавалі і працадаўца плаціў за вас страхавыя ўнёскі ў Фонд сацабароны. У гэтым годзе мінімальны страхавы стаж складае 18,5 гадоў. З 1 студзеня 2023 года ён вырасце на паўгода - да 19 гадоў.

Цяпер пенсійны ўзрост для мужчын складае 63 гады, а для жанчын - 58.

Апошнія навіны