Грузінскі легіён УСУ ударам «Стугны» знішчыў варожы танк з адлегласці 5 км
- 13.06.2022, 20:34
Відэафакт.
Варожая тэхніка працягвае гарэць на ўкраінскай зямлі. Гэтым разам у кадр патрапіла філігранная праца ўкраінскіх вайскоўцаў Грузінскага нацыянальнага легіёна.
Відэа знішчэння варожай бранятэхнікі з ПТРК "Стугна-П" апублікавалі ў твітары легіёна.
- Дагледзьце да канца. Адзін з самых доўгіх стрэлаў Стугны, - гаворыцца ў паведамленні.
У каментарах карыстальнікі сацсеткі адзначылі, што варожая цэль знаходзілася на адлегласці больш за 5 км. Кіраваная супрацьтанкавая ракета ляцела да цэлі не менш за 22 секунды.