Колькі замежнікаў ваююць супраць акупантаў РФ ва Украіне
- 13.06.2022, 20:54
За Украіну ваююць грамадзяне дзясяткаў краін.
Прадстаўнікі 55 дзяржаў абараняюць Украіну ў вайне супраць Расеі. Больш за ўсё прыбыло добраахвотнікаў са Злучаных Штатаў і Вялікабрытаніі.
Такую колькасць замежных добраахвотнікаў агучыў на брыфінгу прадстаўнік Міжнароднага легіёна абароны Дам'ен Магру.
"У нас ёсць прадстаўнікі больш як 50 краін і грамадзянстваў, 55 былі апошнія (рэд. - звесткі)", - сказаў ён.
Паводле ягоных слоў, ва Украіне ваююць прадстаўнікі краін з усіх кантынентаў, нават з Бразіліі, Паўднёвай Карэі і Аўстраліі. Аднак найбольш замежных добраахвотнікаў з такіх краін як ЗША, Брытанія, Польшча і Канада. Вялікая колькасць вайскоўцаў з краін Балтыі і поўначы, сярод іншага з Фінляндыі.
Таксама ва Украіне ваююць сотні беларускіх добраахвотнікаў.