BE RU EN

Гурт Gogol Bordello прысвяціў песню ўкраінскай тэрытарыяльнай абароне

  • 13.06.2022, 21:23

Грошы ад праглядаў кліпа перададуць у падтрымку Украіны.

Амерыканскі гурт Gogol Bordello, створаны ўкраінцам Яўгенам Гудзем, 10 чэрвеня на сваім канале ў YouTube прэзентаваў кліп на песню Teroborona, прысвяціўшы яе ўдзельнікам украінскай тэрытарыяльнай абароны.

"Тэрытарыяльная абарона - гэта атрады цывільнай абароны, сфармаваныя з цывільных асоб, якія сталі на абарону Украіны. Многім нашым сябрам - мастакам і музыкам - давялося ўзяцца за зброю і далучыцца да тэрытарыяльнай абароны. Гэта прысвячэнне іх мужнасці і мужнасці ўсіх абаронцаў", - гаворыцца ў анонсе кампазіцыі.

Паводле слоў музыкі, песня напісана паводле ўкраінскага традыцыйнага танца "Аркан". Усе атрыманыя сродкі пойдуць на дапамогу Украіне.

У тэксце песні музыкі звяртаюцца да канкрэтных падраздзяленняў тэрытарыяльнай абароны, якія абараняюць Украіну ў розных гарадах.

Апошнія навіны