BE RU EN

У Польшчы сфармуюць дзве новыя агульнавайсковыя дывізіі

  • 13.06.2022, 21:31

Яны будуць дыслакаваныя ўздоўж ракі Вісла.

У Польшчы будуць сфармаваны дзве новыя агульнавайсковыя дывізіі. Яны будуць дыслакаваныя ўздоўж ракі Вісла, у цэнтральным рэгіёне краіны.

Пра гэта паведаміў міністр абароны Польшчы Марыюш Блашчак.

Паводле ягоных слоў, гэта робіцца для таго, каб войска Польшчы налічвала шэсць тактычных фармаванняў, якія мелі б адпаведнае баявое забеспячэнне.

"Польшчы патрэбна вялікае, добра абсталяванае і сучаснае войска, здольнае самастойна абараняць межы", - сказаў Блашчак.

Апошнія навіны