BE RU EN

Улады Пскоўскай вобласці прапанавалі «Белавія» лётаць па Расеі з аэрапорта Пскова

  • 21.06.2022, 20:28

У Расеі праз санкцыі вялізны дэфіцыт самалётаў.

Пскоўская вобласць у спробе запусціць больш рэйсаў у іншыя рэгіёны Расеі прапанавала арганізаваць палёты са свайго аэрапорта беларускаму авіяперавозчыку «Белавія». Кампанія пакуль думае, расказаў губернатар Пскоўшчыны Міхаіл Ведэрнікаў у інтэрв'ю ТАСС.

Як растлумачыў чыноўнік, цяпер у Расеі праз санкцыі "велізарны дэфіцыт" самалётаў, акрамя таго, вялікія Boeing і Airbus пры палётах з Пскова па Расеі не запаўняюцца цалкам. Улады хочуць адкрыць яшчэ адзін, чартарны рэйс на Маскву, таксама запусціць чартар на Казань.

- Але пакуль усё ўперлася ў тое, што проста фізічна няма свабодных паветраных суднаў. Тым не менш у нашых калег-беларусаў ёсць кампанія «Белавія», і мы ім прапанавалі, каб ляталі іх барты, - сказаў Вядзернікаў.

Ён дадаў, што кампаніі «Белавія» прапанавалі добрыя ўмовы ў Пскове – нулявы абаротны рэйс у аэрапорце, гэта значыць пасадка, абслугоўванне самалёта і ўзлёт будуць для іх бясплатнымі.

- Але калегі пакуль думаюць. Не ведаю, можа быць, ёсць у іх свае нейкія складанасці ў гэтай частцы, але тым не менш мы гатовыя, - сказаў Вядзернікаў.

Ён растлумачыў, што адна з праблем тут у тым, што Пскоў не можа са свайго рэгіянальнага бюджэту субсідаваць міжнародныя авіяпералёты. Паводле слоў губернатара, гэтае пытанне ўзнімаў і Лукашэнка падчас іх сустрэчы на апошняй міжурадавай камісіі.

Апошнія навіны