BE RU EN

У Марыюпалі грымнуў выбух на «Азоўсталі»

  • 21.06.2022, 20:38

Вядома аб загінулых акупантах.

У Марыюпалі акупанты надумалі заняцца размінаваннем тэрыторыі завода «Азоўсталь». Падчас размінавання раздаўся выбух, які чула палова горада.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на заяву дарадцы мэра Марыюпаля Пятра Андрушчанкі.

Паводле ягоных слоў, сапёры Расеі разам з вайскоўцамі праводзілі размінаванне тэрыторыі завода «Азоўсталь» у раёне даменных цэхаў.

«Вынік - мінус два акупанты пайшлі спяваць разам з Кабзонам. Выбух чула палова горада», - расказаў ён.

Са слоў Андрушчанкі, каб дадаць трагізму, акупанты чамусьці назвалі ліквідаваных «энэргетыкамі».

Апошнія навіны