BE RU EN

На мяжы з Украінай разбіўся расейскі штурмавік Су-25

  • 21.06.2022, 21:01

Самалёт пацярпеў катастрофу ў Растоўскай вобласці.

На мяжы з Украінай у Растоўскай вобласці (Расейская Федэрацыя) разбіўся штурмавік Су-25, пілот загінуў.

Пра гэта паведамляе ТАСС.

Са звестак ТАСС, вайсковы самалёт Су-25 пацярпеў катастрофу ў Растоўскай вобласці. У экстраных службах паведамілі, што пілот загінуў. "РІА-Навіны" адзначае, што самалёт упаў нібыта падчас навучальнага палёту без боекамплекта.

У той жа час расейскі Telegram-канал Baza піша, што прычынай падзення самалёта стала памылка пілатавання - нібыта самалёт мог зачапіць лінію электраперадач.

А Telegram-канал Shot удакладняе, што Су-25 разбіўся на тэрыторыі хутара Гусеў Чарткоўскага раёна, які знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці да мяжы з Луганскай вобласцю. Таксама з'явіліся фота абломкаў самалёта.

Апошнія навіны