BE RU EN

Уладзімір Някляеў: Быкаў змагаўся за тое, каб Беларусь была Беларуссю, як і Украіна – Украінай

  • 21.06.2022, 21:06

Беларускі паэт звярнуўся да міністра адукацыі ды навукі Украіны.

Тэкст ліста ў абарону Васіля Быкава, адрасаваны міністру адукацыі ды навукі Украіны Сяргею Скарлету, Уладзімір Някляеў напісаў у Фэйсбуку.

У лісце Някляеў згадвае пра намеры Міністэрства выкрасліць са спісу школьнай праграмы замежнай літаратуры "Альпійскую баладу" Васіля Быкава і выказвае нязгоду з тым, што Быкаў можа быць нават ускосна адказны за "масавае ўварванне Узброеных сіл Расейскай Федэрацыі ва Украіну".

Ён нагадвае звязаныя з Украінай старонкі біяграфіі Васіля Быкава, а таксама тое, што «Васіль Быкаў - выдатная асоба не толькі ў сучаснай беларускай літаратуры, але і ў нашым сённяшнім жыцці. Ён пісьменнік, які ў сваёй творчасці заўжды бараніў праўду. Ён змагаўся за нашу мову, за нацыянальную культуру і гісторыю. За тое, каб Беларусь была Беларуссю, як і Украіна - Украінай».

Грунтуючыся на гэтым, Някляеў спадзяецца, што ўкраінскія службоўцы выправяць памылку, бо "такія постаці, як Васіль Быкаў, не маюць забывацца новымі пакаленнямі, сыходзіць з шэрагу змагароў за нашу будучыню".

Апошнія навіны