Расеі не стае блізу 170 тысяч IT-спецыялістаў
- 21.06.2022, 21:14
У РФ назіраецца вялікі адток IT-спецыялістаў у сувязі з санкцыямі.
Расеі не стае блізу 170 тысяч IT-спецыялістаў. Такую лічбу назваў намеснік кіраўніка Міністэрства ўнутраных спраў РФ Ігар Зубаў.
"Мы маем вялікі адток IT-спецыялістаў у сувязі з санкцыямі", – канстатаваў Зубаў на пасяджэнні ў Радзе Федэрацыі.