BE RU EN

Гайдай: Дзякуючы майстэрству ўкраінскіх ваяроў і знішчэнню складоў Луганшчына трымаецца

  • 10.07.2022, 20:37

Акупанты бяссілыя без сваёй артылерыі.

Кіраўнік Луганскай АВА Сяргей Гайдай паведаміў, што дзякуючы знішчэнню варожых складоў з боепрыпасамі расейскія акупанты значна аслабілі абстрэлы ды інтэнсіўнасць нападаў.

"Дзякуючы майстэрству ўкраінскіх вайскоўцаў на полі бою і рабоце артылерыстаў у знішчэнні варожых складоў боепрыпасаў - Луганшчына дагэтуль трымаецца. Колькасць нападаў і абстрэлаў зменшылася, без сваёй артылерыі акупанты амаль бяссілыя", - удакладніў Гайдай.

Кіраўнік АВА дадаў, што цяпер працягваюцца баі ў Белагораўцы. Аднак войска РФ не можа рушыць наперад.

Апошнія навіны