BE RU EN

Пратэсты ва ўзбекістанскім Каракалпакстане перамаглі

  • 2.07.2022, 21:11

Рэгіён не будуць пазбаўляць ранейшай аўтаноміі.

Кіраўнік Узбекістана Шаўкат Мірзіееў прапануе не ўносіць змены ў канстытуцыю, якія прадугледжваюць змену статусу аўтаномнага Каракалпакстана, паведамляе прэс-служба Мірзіеева.

Мірзіееў прыбыў у Нукус - сталіцу аўтаномнай рэспублікі, дзе напярэдадні ўспыхнулі масавыя пратэсты. Ён праводзіць сустрэчы з дэпутатамі, старэйшынамі і мясцовым актывам.

"З улікам таго, што працэс абмеркавання змяненняў і дапаўненняў у канстытуцыю яшчэ прадаўжаецца, а таксама на аснове вывучэння меркаванняў, што выказваюцца жыхарамі Каракалпакстана, прэзідэнт абазначыў неабходнасць захавання без змяненняў дзейнай рэдакцыі артыкулаў 70, 71, 72, 74, 75 канстытуцыі рэспублікі Узбекістан", - гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, у аўтаномнай рэспубліцы Каракалпакстан успыхнулі масавыя пратэсты супраць канстытуцыйнай рэформы, якая прадугледжвала змену яе статуса.

Апошнія навіны