УСУ з дапамогай HIMARS знішчылі камандны пункт расейцаў у Красным Лучы
- 24.07.2022, 12:04
Адтуль праводзілася кіраванне буйным вайсковым падраздзяленнем.
Украінскія вайскоўцы працягваюць пляжыць пункты дыслакацыі расейскіх акупантаў. Так, УСУ з дапамогай HIMARS знішчылі камандны пункт расейцаў у акупаваным Красным Лучы.
Пра гэта паведамляе дарадца кіраўніка МУС Украіны Антон Герашчанка.
УСУ знішчылі камандны пункт расейцаў у Красным Лучы
«Гэтай ноччу з дапамогай HIMARS быў нанесены высокадакладны ўдар па гасцініцы ў горадзе Красны Луч, дзе размяшчаўся камандны пункт аднаго буйнога воінскага падраздзялення агрэсараў», - гаворыцца ў паведамленні.
З ягоных слоў, ракеты клаліся дакладна на дах гатэлю, праломліваючы бетонныя перакрыцці зверху данізу.
Паводле звестак разведкі, колькасць загінулых і параненых дасягае 100 чалавек.
Адзначым, Красны Луч Луганскай вобласці акупаваны баевікамі з вясны 2014 года.