BE RU EN

Расейка ў сацыяльных сетках паказала месцазнаходжанне СПА ў Крыме

  • 21.08.2022, 20:16

УСУ ўжо ёй падзякавалі.

Расейка ў сацыяльных сетках паказала размяшчэнне СПА ў акупаваным Крыме.

Як паведаміў прадстаўнік старшыні Адэскай АВА Сяргей Братчук, жанчына зняла сістэмы СПА РФ, размешчаныя ля Еўпаторыі і апублікавала ў сацыяльнай сетцы, піша «Главред».

«Марына з Крыма ласкава паказала лакацыі размяшчэння СПА маскавітаў пад Еўпаторыяй. Гісторыі ўжо выдаліла, але інтэрнэт усё запомніў. Будзь як Марына! Набліжай вызваленне Крыма», - напісаў Братчук.

Апошнія навіны