BE RU EN

Амэрыканскі генерал растлумачыў крах расейскага «бліцкрыгу» ва Украіне

  • 21.08.2022, 21:12

Расея цяпер пераходзіць да абароны.

Пра гэта заявіў генерал арміі ЗША ў адстаўцы Марк Гертлінг, паведамляе Newsweek.

Са слоў генерала, Расея даўней мела мэты вышэйшыя за іхнія магчымасці, аднак адстаўкі шэрагу найвышэйшых вайскоўцаў РФ з іхніх пасад за хібы падчас вайны не змянілі сітуацыю да лепшага для Крамля. Гертлінг адзначыў, што расейскія войскі на месцах выявіліся дрэнна навучанымі ды кіраванымі, з нізкім баявым духам.

Расейская Федэрацыя ўступіла ў вайну супраць Украіны, думаючы, што здолее правесці аперацыю паводле прыкладу «Віхуры ў пустэльні» (студзень-люты 1991) і акупаваць Украіну на працягу лічанага часу, але ў іх гэта не выйшла. У той жа час Украіна пакуль не можа праводзіць буйнамаштабныя агульнавайсковых аперацыі, але УСУ паспяхова праводзяць абарончыя аперацыі, контратакі, хуткія атакі ды агульнавайсковыя аперацыі меншага маштабу.

Апошнія навіны