Сіноптыкі расказалі, якое надвор'е будзе ў Беларусі заўтра
- 21.08.2022, 21:22
Сіноптыкі папярэджваюць аб жоўтым узроўні небяспекі 22 жніўня.
У панядзелак у Беларусі максімальная тэмпература паветра дасягне +30°C.
У Менску прагназуецца +26..+28°C. Чакаецца зменлівая хмарнасць, без ападкаў. Будзе дзьмуць усходні вецер 3–8 м/с.