Адзін з галоўных сымбаляў гэтай вайны
- ДЗМІТРЫЙ КОЛЕЗЕЎ
- 21.08.2022, 21:31
Жыццё прыносіць нам гісторыі нейкія нават надта літаратурныя.
Уначы пад Масквой узарвалі аўтамабіль, у якім ехала дачка філосафа Аляксандра Дугіна Дар'я. Яна загінула на месцы. У легкавіку меў ехаць сам Дугін, імавернай мэтай замаху быў ён. Дугін - імперыяліст, прапагандыст «еўразійскай» ідэі, якая прадугледжвае стварэнне новай еўразійскай імперыі з цэнтрам у Маскве. Ягоныя погляды, якія калісьці здаваліся маргінальнымі, сёння – галоўная плынь ды ідэалагічны падмурак вайны ва Украіне. Дугін гэтую вайну падтрымліваў і падтрымлівае. Шмат хто проста называе яго фашыстам і не далёкі ад праўды.
Дачка Дугіна таксама была глыбока ідэалагізаваным чалавекам, ішла слядамі бацькі, была ягонай памагатай, выступала публічна, публікавалася на «Царьград» і RT, таксама ўсяляк ухваляла дзеянні расейскіх войскаў ва Украіне. Яна была чалавекам добра адукаваным, эрудыткай, што дазваляла ёй прыгожа, са спасылкамі на К'еркегора і Дастаеўскага, тлумачыць, чаму разбураць Марыюпаль было правільна. Чатыры заходнія краіны ўнеслі яе ў свае санкцыйныя спісы.
Жыццё прыносіць нам гісторыі нейкія нават надта літаратурныя. Чалавек усімі сіламі набліжаў вайну, на якой мелі гінуць - і гінулі, гінуць! - чужыя дзеці. Але вайна прыйшла да чалавека і забіла ягоную дачку. Сейбіт вялікай віхуры зжаў яшчэ і свой асабовы вецер. Цяпер кадры з Дугіным, які ў роспачы схапіўся за галаву на падмаскоўнай дарозе каля падпаленага джыпа - адзін з галоўных сымбаляў гэтай вайны.
Дзмітрый Колезеў, Telegram