На складах акупантаў пад Мелітопалем прагрымелі выбухі
- 26.08.2022, 21:13
У месцы збою расейцаў назіраецца задымленне.
На складах расейскіх захопнікаў у акупаваным Мелітопальскім раёне прагрымелі выбухі. Пра гэта паведамляе «Уніян» са спасылкай на мэра Мелітопаля Івана Фёдарава.
У месцы збою расейцаў назіраецца задымленне.
- Чарговая «бавоўна» на варожых складах на тэрыторыі Навабагданаўскай АТГ Мелітопальскага раёна. Жыхары грамады чулі некалькі выбухаў, цяпер назіраецца задымленне. Чакаем пацвярджэння ліквідацыі яшчэ адной базы расейцаў, - паведаміў Фёдараў.