Украінскія войскі адбілі ў акупантаў чатыры вёскі на поўдні
- 29.08.2022, 21:27
Расейскі дэсант з сёлаў збег.
Украінскія абаронцы адбілі з-пад расейскай акупацыі дзве вёскі каля Херсона і дзве - каля Высокаполля. Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на CNN.
Са слоў крыніцы выдання сярод вайскоўцаў, аперацыя абаронцаў пачалася ўначы з масіраванага абстрэлу расейскіх пазіцый і тылу.
- Асноўны напрамак наступлення быў на Праўдзіна. Мы ўдарылі па іх пяхоце з ДНР і ЛНР, яны збеглі. За імі бег расейскі дэсант, - сказаў ён.
Вайсковец адзначыў, што ўкраінскія вайскоўцы прарвалі расейскую абарону ў трох месцах і вызвалілі чатыры населеныя пункты.
Крыніца паведаміла, што назвы сёлаў - Навадмітроўка, Архангельскае, Томіна Балька і Праўдзіне.
- Многія з расейцаў былі забіты і захоплены ў палон, і шмат вайсковай тэхнікі было знішчана. Мы ўбачым, як яно пойдзе далей. Наша мэта - Херсон, - сказала крыніца.