Чубараў заклікаў расейцаў пакінуць акупаваны Крым ужо сёння
- 9.08.2022, 21:50
Кіраўнік Мэджліса крымскататарскага народа заявіў, што інцыдэнт на авіябазе - гэта толькі «першы званок».
Кіраўнік Мэджліса крымскататарскага народа заявіў, што інцыдэнт на авіябазе - гэта толькі «першы званок».
Кіраўнік Мэджліса крымскататарскага народа Рэфат Чубараў заявіў, што расейцам, якія незаконна знаходзяцца ў Крыме, неабходна пакідаць паўвостраў ужо сёння.
Так ён пракаментаваў выбух на авіябазе ў Новафёдараўцы, які адбыўся ў аўторак, 9 жніўня.
Ён падкрэсліў, што сённяшні інцыдэнт на авіябазе - гэта толькі "першы званок".
«Грамадзяне Расеі, якія незаконна знаходзяцца/пасяліліся ў акупаваным РФ Крыме! Толькі што вы атрымалі першы званок, які загадвае вам неадкладна пакінуць тэрыторыю акупаванага Расеяй Крыма. Ведайце, ваша знаходжанне ў акупаваным Крыме незаконнае і злачыннае», - напісаў Чубараў.
Ён заклікаў расейцаў не марнаваць часу і з'яжджаць з акупаванага РФ Крыма ўжо сёння - здабудзе той, хто ўжо сёння пераедзе мост праз Керчанскую пратоку.