BE RU EN

УСУ паднялі ўкраінскія сцягі над гарадской радай Ізюма

  • 11.09.2022, 20:28

Відэафакт.

Байцы ўзброеных сіл Украіны кантралююць цэнтр горада Ізюм (Харкаўская вобласць) і ўжо ўзнялі над будынкам гарадской рады ўкраінскія сцягі.

Пра гэта паведамляе ўкраінскі вайсковец Анатоль Штэфан у Twitter.

Ён апублікаваў відэа, на якім можна заўважыць згарэлы будынак гарадской рады Ізюма. На яго даху стаяць байцы УСУ з украінскімі сцягамі.

Варта заўважыць, што на працягу некалькіх дзён у Telegram-каналах РФ з'яўлялася інфармацыя аб вывадзе расейскіх войскаў з Ізюма, але афіцыйныя крыніцы пакуль не пацвердзілі дэакупацыю горада.

Апошнія навіны