BE RU EN

Макрон зноў патэлефанаваў Пуціну

  • 11.09.2022, 21:46

Прэзідэнт Францыі прапанаваў яму спыніць вайну пасля разгрому пад Харкавам.

Пасля фіяска ў Харкаўскай вобласці, дзе расейскае войска за некалькі дзён здала пад кантроль узброеных сіл Украіны больш за 3 тысячы кіламетраў тэрыторыі і дзясяткі населеных пунктаў, прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну патэлефанаваў прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон.

Як паведамляе прэс-служба Елісейскага палаца, Макрон прапанаваў Пуціну як мага хутчэй спыніць баявыя дзеянні і аднавіць перамовы з Кіевам, якіх не было з пачатку лета.

Макрон «асудзіў» вайсковыя аперацыі Расеі, якія працягваюцца, і заклікаў да «аднаўлення тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту» Украіны, гаворыцца ў заяве ягонай прэс-службы.

Таксама Макрон запатрабаваў вывесці расейскія войскі з тэрыторыі Запарожскай АЭС і гарантаваць бяспеку станцыі. Ён падкрэсліў «рызыкі», якія нясе расейская акупацыя АЭС.

Пуцін і Макрон «узаемна выказалі гатоўнасць» да непалітызаванага дыялогу аб сітуацыі на ЗАЭС з удзелам МАГАТЭ.

Апошнія навіны