Нямеччына перадала УСУ першы контрбатарэйны радар Cobra
- 6.09.2022, 21:38
І пяць зенітак Gepard.
Узброеныя Сілы Украіны за апошні тыдзень атрымалі ад Нямеччыны яшчэ чатыры зенітныя самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі Gepard, а таксама першы контрбатарэйны радар Cobra. Пра гэта паведамляецца на сайце ўрада Нямеччыны.
У цэлым Украіне перададзена ўжо 20 зенітных гармат з 30 абяцаных Нямеччынай, а таксама 4000 з 10000 набояў да іх.
Радар Cobra, атрыманы ад Нямеччыны, гэта станцыя контрбатарэйнай барацьбы, якая здольная вызначаць пазіцыі артылерыйскіх сродкаў ворага. Яна распрацаваная кансорцыюмам Thales, Airbus Defence і Space and Lockheed Martin для ўзброеных сіл Францыі, Нямеччыны і Вялікай Брытаніі. Таксама некалькі адзінак такіх радараў набыла Турцыя.
Украіна стала пятай краінай свету, на ўзбраенні якой стаіць Cobra.