Майкл МакФол: Расея - няўдаліца, з якой ніхто не хоча ўступаць у звяз
- 8.09.2022, 21:37
Дзеянні расейскага войска на полі бою адпужваюць краіны свету ад надання РФ дапамогі.
Поспехі Узброеных сіл Украіны (УСУ) у вайне, якую 24 лютага пачала Расея, стымулююць краіны свету на вайсковую дапамогу Кіеву.
Такую думку 8 верасня ў Twitter выказаў экс-амбасадар ЗША ў РФ Майкл МакФол.
«Дзеянні ўкраінскага войска на полі бою натхняюць краіны ўсяго свету на дадатковую дапамогу. Дзеянні расейскага войска на полі бою адпужваюць краіны ад дапамогі… акрамя Ірана і Паўночнай Карэі, - напісаў МакФол. – Ніхто не хоча ўступаць у звяз з няўдаліцай».