Афіцыйна: УСУ дэакупавалі Балаклею
- 8.09.2022, 21:48
Зяленскі апублікаваў відэа з украінскім сцягам над местам.
Байцы Узброеных сіл Украіны дэакупавалі Балаклею (Харкаўская вобласць), якая даўней знаходзілася пад кантролем расейскіх войскаў.
Аб гэтым паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў Telegram.
Кіраўнік украінскай дзяржавы апублікаваў відэа, на якім баец УСУ пацвярджае вызваленне места ад расейскіх акупантаў.
«Усё на сваіх месцах. Сцяг Украіны ў вольным украінскім месце пад вольным украінскім небам! Дзякуй! Ганаруся! Сцеражыце сябе! Да перамогі! Слава Украіне!», - напісаў прэзідэнт Украіны.