Лукашэнка пакрыўдзіўся на кіроўцу аўтобуса, які пісаў яму аб праблемах аўтапарку
- 11.01.2023, 21:37
Міхаіл Сідарэнка прасіў звярнуць увагу на варункі працы і заробкі.
У Берасцейскім аўтапарку звольнілі дырэктара, ягонага намесніка і кіроўцу, які пісаў зварот да Лукашэнкі, паведамляе «Белсат».
Кіроўца Міхаіл Сідарэнка расказваў аб праблемах аўтапарка. Ён запісаў зварот да Лукашэнкі, у якім прасіў звярнуць увагу на варункі працы і заробкі. Таксама мужчына сказаў, што знос аўтобусаў прадпрыемства складае 70 адсоткаў.
Пасля гэтага звольнілі дырэктара КУП "Берасцейскі грамадскі транспарт" Ігара Царука, ягонага намесніка Паўла Забаўскага і самога кіроўцу.
Дарэчы, Міхаіл Сідарэнка вядомы ў Берасці пад нікам «Барадач». Ён здымае кароткія відэа, дзе расказвае аб праблемах аўтапарка. Акрамя таго, мужчына перадаваў інфармацыю праўладнаму блогеру Аляксею Голікаву.