BE RU EN

У Бундэстагу прапануюць выкупіць у Катары танкі Cheetah для Украіны

  • 15.01.2023, 21:06

Cheetah - нямецкія зенітныя танкі.

Нямеччына магла б выкупіць у Катара для Украіны нямецкія зенітныя танкі Cheetah. Такую ініцыятыву абвясціў дэпутат бундэстага ад CDU Родэрых Кізэвэтэр у інтэрв'ю Süddeutsche Zeitung.

Кізэвэтэр прапануе выкупіць у Катара зенітныя танкі Cheetah і затым перадаць іх Украіне.

"Танкі Cheetah цяпер там больш не патрэбныя, яны знаходзяцца ў спраўным стане, таму я думаю, што было б няблага выкупіць іх ... Мы маем зрабіць усё, што можа спрыяць перамозе Украіны", – мяркуе дэпутат.

Ён таксама адзначыў, што нягледзячы на перадачу Украіне зенітных танкаў Gepard, па-ранейшаму захоўваецца праблема забеспячэння іх штатнымі боепрыпасамі, якую блакуе Швейцарыя праз прыхільнасць да палітыкі нейтралітэту. Праблема была часова развязаная замовай альтэрнатыўных баявых прыпасаў у Нарвэгіі. Кізэвэтэр мяркуе, што аперацыя з танкамі з Катара магла б аблегчыць гэтую сітуацыю.

Апошнія навіны