Украіна перамагае РФ у вайне спецслужбаў
- 21.01.2023, 18:08
Паліттэхнолаг расказаў аб поспехах СБУ.
СБУ выкрыла ў Дняпры найбуйнейшую з пачатку вайны сетку наводчыкаў расtйскіх абстрэлаў - гэтая спецаперацыя яшчэ раз сведчыць аб тым, што Украіна перамагае РФ у вайне спецслужбаў. Аб гэтым заявіў паліттэхнолаг Тарас Загарадні.
Ён адзначае, што следства яшчэ будзе правяраць датычнасць затрыманых асоб да нядаўняга ракетнага ўдару па жылым доме ў Дняпры, дзе загінулі 46 жыхароў.
«Арыштавана 7 чалавек, якія працуюць на расейскім Генштабе ў Дняпры. Адзначу, што ўпершыню з пачатку вайны ўдалося за раз выявіць такую колькасць агентаў. І гэтая спецаперацыя - чарговы поспех нашых у вайне са спецслужбамі агрэсара. Трэба прызнаць, што ў апошнія паўгода мы ў гэтай барацьбе перамагаем», - адзначыў экспэрт.
На думку экспэрта, пра гэта сведчыць і шматразовыя выбухі ў Расеі і на акупаваных ёю тэрыторыях – «Крымскі мост», бухта Севастопаля, аэрадромы ў Энгельсе і г.д. Таксама адсутнасць аналагічных дыверсійных актаў расейцаў ва ўкраінскім тыле.
«Спробы такіх нападаў ёсць. Іх дзясяткі. А вось вынікаў няма - яны нейтралізаваны нашай спецслужбай», - піша Загарадны.
Ён нагадаў, што кіраўнік СБУ Васіль Малюк падкрэсліў - СБУ сістэмна адпрацоўвае ўсіх, хто дапамагае наводзіць ракеты на ўкраінскія гарады.
«Сёння спецслужба расследуе больш за 1,5 тысячы крымінальных спраў паводле фактаў дзяржаўнай здрады, і больш за 2 тысячы ў калабарацыйнай дзейнасці. Але, адзначу, што СБУ сёння змушаная дзейнічаць у тым ліку пераадольваючы перашкоды ў выглядзе састарэлага ўкраінскага заканадаўства. Закон аб контрвыведцы, прыняты ў мірныя 90-х ніяк не адпавядае цяперашнім рэаліям. Новы ўжо знаходзіцца ў Радзе і патрабуе больш хуткага прыняцця», - рэзюмуе Загарадны.