BE RU EN

У Бэрліне прайшоў мітынг праз прамаруджванне з танкамі для Украіны

  • 21.01.2023, 19:40

Сотні людзей сабраліся перад канторай Шольца.

У сталіцы Нямеччыны Бэрліне прайшла акцыя пратэсту праз асцярожнасць нямецкага ўрада ў пытанні паставак Украіне баявых танкаў Leopard, піша «Главком»«Главком». Відэа з падзеі апублікавалі ў сацыяльных сетках.

Украінскія актывісты зладзілі акцыю ў цэнтры Бэрліна перад установай федэральнага канцлера Олафа Шольца, патрабуючы даць Украіне танкі. Арганізатары назвалі акцыю Free the Leopards! («Вызваліце леапардаў!»).

Да ўкраінцаў далучыліся сябры з Нямеччына, Польшчы, Грузіі ды іншых краін - агулам некалькі соцень чалавек.

Удзельнікі пратэсту папракнулі канцлера ў гамаванні пытання надання Украіне баявых танкаў. Акрамя таго, яны нагадалі, што ўкраінскія ваякі мужна трымаюць лінію фронту і крок за крокам, месяц за месяцам вызваляюць украінскія землі.

«Мы кажам: «Героі не паміраюць», каб нагадаць, што іхняя мужнасць і барацьба за свабоду і дэмакратыю ніколі не будуць забытыя. Але, на жаль, героі гінуць - штодзень», - заявілі прадстаўнікі грамадскай арганізацыі Vitsche Berlin, аднаго з арганізатараў акцыі.

Мітынгоўцы перад канторай кіраўніка ўрада адзначылі, што ад абстрэлаў таксама цярпіць украінскае цывільнае насельніцтва, асабліва на акупаваных тэрыторыях і паблізу лініі фронту: вёскі і месты безупынна абстрэльваюцца і знішчаюцца.

Даўней паведамлялася, што большасць фракцый нямецкага Бундэстага не падтрымалі прапанову кансэрватараў CDU/CSU вынесці на галасаванне пытанне аб наданні Украіне баявых танкаў Leopard 1 і Leopard 2.

Як паведамляў сайт Charter97.org, удзельнікі сустрэчы ў Рамштайне не змаглі дамовіцца аб пастаўцы Украіне танкаў Leopard 2.

Апошнія навіны