Вайсковы эксперт выкрыў тактыку ўдараў па тэрыторыі РФ
- 21.01.2023, 21:36
Расейскія ЗРК маюць уразлівасць.
УСУ могуць знішчаць у прымежных мясцінах расейскія комплексы С-400, якія наносяць удары па мірных местах Украіны, заявіў блогер, вайскова-палітычны аглядальнік групы «Інфармацыйны супраціў» Аляксандр Каваленка.
«У прымежнай зоне размяшчаюцца адпаведныя сродкі знішчэння, якія могуць накрываць зону, з якой фактычна можа адбывацца старт. Пасля таго, як да гэтай зоны ад’язджае адпаведная стартавая ўстаноўка, напрыклад, С-400, то пакуль яна даедзе і зойме пазіцыю, гэта запатрабуе часу», - падкрэсліў ён у інтэрв'ю «Главред».
Эксперт адзначыў, што яе разгортванне займае значна больш часу, чым, напрыклад, разгортванне самаходнай артылерыйскай устаноўкі або рэактыўнай сістэмы залпавага агню.
«Калі ЗРК займае сваю пазіцыю - да старту або, у самым горшым выпадку, пасля яго - яе магчыма знішчыць. Але ёсць яшчэ і іншы цікавы момант - мы можам проста пачаць знішчаць С-300 і С-400, якія знаходзяцца ў зоне трапляння нашых сродкаў за 10, 20, 40 кіламэтраў ад мяжы або больш. Яны стаяць на сваіх пазіцыях, нібыта засланяюць паветраную прастору РФ, і ўсё адно, сёння, заўтра або праз тыдзень яны зробяць стрэл у бок Украіны, гэты комплекс мае стаць цэллю для знішчэння, бо ён з'яўляецца патэнцыйнай пагрозай», - дадаў Каваленка.