BE RU EN

Сімоньян: Нас адной кнопачкай могуць вымкнуць

  • 26.01.2023, 21:11

Прапагандыстка абрынулася на Пуціна за адставанне РФ ад сусветнага прагрэсу.

Прапагандыстка Маргарыта Сіманьян простай мовай абвінаваціла расейскую ўладу, на якую працуе гадамі, у тым, што чыноўнікі за доўгія гады не зрабілі нічога для мадэрнізацыі РФ. Яна прызнала, што Расея крытычна залежыць ад заходніх тэхналогій, і націскам адной кнопкі ЗША і Еўропа могуць адамкнуць РФ Інтэрнэт, сувязь, пазбавіць прылад ды іншага.

Кажучы пра тое, што ў Расеі мерацца забараніць Youtube, прапагандыстка заўважыла, што "калі была воля і пастанова" яго закрыць, "як ты яго закрыеш".

«Instagram закрылі? Ну і што? Закрыты ён?! Асабіста ў мяне колькасць паслядоўнікаў у Instagram за той час, што ён "закрыты", павялічылася... Вось так і Youtube. Вы можаце закрыць Youtube, толькі ён не закрыецца», - сцвярджае Сімоньян.

Журналіст Дзяніс Казанскі адзначыў, што ў РФ, мяркуючы з усяго, усе разумеюць, што адбываецца «маразм», але далей яго падтрымліваюць.

Як так выйшла? Чаму мы схібілі з нашай інфармацыйнай бяспекай? Гэта пытанне я нават не ведаю да каго. Хто прымаў гэтыя пастановы не гады, а дзесяцігоддзі таму. Я нават не кажу, чаму не былі створаныя платформы, свае аперацыйныя сістэмы», - сказала прапагандыстка.

Пры гэтым яна не называе імя свайго прэзідэнта, які знаходзіцца ва ўладзе амаль тры дзесяцігоддзі і прэтэндуе кіраваць яшчэ мінімум адзін тэрмін.

«У нас зараз адной кнопачкай, адной санкцыяй, пастановай могуць вымкнуць ўсё: тэлефоны, камеру, на якую мяне здымаюць, рэсурс, на якім вы мяне зараз гледзіце, IPad або кампутар, на якім вы мяне зараз гледзіце... Усё ператворыцца ў гарбуз адным росчыркам пяра. Мы вернемся ў 90-я, калі мы жылі без гэтага ўсяго... Мы за ўсе гэтыя гады нічога не зрабілі для таго, каб не быць закладнікамі гэтай сітуацыі», - абураная Сімоньян.

Аднак яна не кажа, чаму, маючы гіганцкую тэхналагічную адсталасць ад Захаду, Крэмль наважыў распачаць вайну ва Украіне і марнуе каласальныя сродкі на ракеты і дроны замест таго, каб развіваць сваю краіну.

Апошнія навіны