BE RU EN

ЗША хочуць прызначыць спецыяльнага прадстаўніка для Беларусі

  • 26.01.2023, 21:43

Былая амбасадарка ЗША Джулі Фішэр сышла з пасады ў чэрвені 2022 года.

Дзяржаўны дэпартамент ЗША "шукае адпаведнага кандыдата" на пасаду спецыяльнага прадстаўніка для Беларусі.

Пра гэта паведамляе CNN.

Злучаныя Штаты больш не прысутныя ў Беларусі ў сувязі з прыпыненнем дзейнасці сваёй амбасады ў Менску, неўзабаве пасля пачатку вайны, якую Расея пачала ва Украіне.

Былая амбасадарка ЗША Джулі Фішэр сышла з пасады ў чэрвені 2022 года, а рэжым Лукашэнкі заблакаваў ёй магчымасць выконваць абавязкі амбасадара ў Менску.

Намесніца дзяржаўнага сакратара ў палітычных справах ЗША Вікторыя Нуланд на слуханнях у камітэце міжнародных спраў Сэната заявіла, што гэтая пасада "складаная", збольшага таму, што прадстаўніку давядзецца працаваць у літоўскай сталіцы Вільні.

«Мы маем вельмі добрага паверанага, які выконвае большую частку кантактнай працы на месцах, але наша памочніца дзяржаўнага сакратара для Еўропы і Еўразіі Карэн Донфрыд сустракаецца з беларусамі праз рэгулярныя прамежкі часу, як і яе намеснік Робін Даніган, каб спраўдзіць, ці могуць быць там яшчэ нейкія магчымасці», - сказала Нуланд.

Апошнія навіны