BE RU EN

Adidas забараніў камандзе Расеі ў футболе гуляць у сваёй форме

  • 7.01.2023, 20:55

Акупанты не будуць выступаць пад сусветнай маркай.

Каманда Расеі ў футболе больш не будзе гуляць у форме ад adidas праз санкцыі, піша zn.ua.

У РФС паведамілі, што нацыянальная каманда нібыта падпіша кантракт з іншым тэхнічным фундатарам.

Нагадаем, што РФС і adidas пачалі супольнае супрацоўніцтва ў 2008 годзе. У жніўні 2021 года стораны ўклалі новае пагадненне, якое было разлічанае да 2026 года, але з пачаткам поўнамаштабнага ўварвання РФ ва Украіну дзеянне кантракту было спыненае.

Адзначым, што, нягледзячы на гэта, увосень каманда Расеі згуляла тры таварыскія матчы ў гэтай форме.

Пасля 24 лютага УЕФА выключыў расейскія клубы з еўракубкаў, а каманду Расеі пазбавілі права згуляць у матчах плэй-оф кваліфікацыі на ЧС-2022 у Катары. 2 траўня УЕФА прыняла пастанову аб адхіленні расейскіх клубаў і нацыянальных камандаў ад міжнароднага сэзону-2022/2023.

Апошнія навіны