BE RU EN

РФ і рэжым Лукашэнкі плануюць разам фальсіфікаваць гісторыю

  • 12.10.2023, 21:11

Дзеля гэтага ствараецца расейска-беларуская камісія.

Расея і рэжым Лукашэнкі хочуць стварыць супольную камісію ў гісторыі. Пра гэта стала вядома са словаў намесніка старшыні Расейскага ваенна-гістарычнага таварыства (РВГТ) Мікалая Аўсіенкі, піша БелТА.

Як растлумачыў чыноўнік, на гэты момант ідэя гістарычнай камісіі толькі абмяркоўваецца. З'яўленне камісіі, як ён упэўнены, дазволіць у перспектыве «доказна з фактамі і дакументамі скласці агульныя падыходы да гісторыі» Беларусі і Расеі ў розныя перыяды.

– Пра ўсё гэта трэба расказваць сумленна, асабліва моладзі, – упэўнены ён.

Апошнія навіны