Беларускія футбалісты страцілі перамогу над швэйцарцамі, прапусціўшы два галы за дзве хвіліны
- 15.10.2023, 20:57
Сенсацыі не атрымалася.
Беларускія футбалісты страцілі перамогу над швэйцарцамі, прапусціўшы два галы за дзве хвіліны. Матч праходзіў у межах кваліфікацыі на Еўра-2024.
На 28 хвіліне лік адкрыў швэйцарац Джэрдан Шакіры. На 61-й беларусы зраўнялі лік пасля ўдару Макса Эбанга. Неўзабаве беларусы забілі другі мяч – вызначыўся Дзяніс Палякоў.
Кірыл Печанін зрабіў лік 1:3 на карысць гасцей на 84-й хвіліне. Аднак гаспадары здолелі адыграцца. Беларусы прапусцілі два галы за дзве хвіліны. Вызначыліся Мануэль Аканджы і Зэкі Амдуні.