BE RU EN

Беларусь адчыніць амбасаду ў Экватарыяльнай Гвінеі

  • 19.10.2023, 21:30

Рэжым накіраваны на «доўгатэрміновае супрацоўніцтва» з Малаба.

Міністр замежных справаў Сяргей Алейнік расказаў, што Беларусь адчыніць амбасаду ў Экватарыяльнай Гвінеі.

Ён адзначыў, што ўсе працы, звязаныя з падрыхтоўкай да адкрыцця амбасады ў Экватарыяльнай Гвінеі, беларускі бок мае намер закончыць. Акрамя таго, кіраўнік МЗС Беларусі заўважыў, што размова ідзе таксама пра тое, што Экватарыяльная Гвінея збіраецца адчыніць асобную амбасаду ў Беларусі.

Алейнік сказаў, што Беларусь і Экватарыяльная Гвінея накіраваныя на доўгатэрміновае супрацоўніцтва. З гэтай прычыны, дадаў ён, размова ідзе не толькі пра нарошчванне таваразвароту, але таксама і пра комплексныя кааперацыйныя праекты ў розных сектарах эканомікі.

– Менавіта таму мы дамовіліся распрацаваць і прыняць дарожную карту нашага двухбаковага супрацоўніцтва да 2030 года.

Кіраўнік МЗС Беларусі звярнуў увагу на тое, што праца над дарожнай картай пачатая і ўжо ёсць праект названага дакумента. Ён дадаў, што цягам пяці дзён дакумент будзе накіраваны на разгляд у Экватарыяльную Гвінею і ўжо ў лістападзе тэкст дадаткова ўзгодніцца і будзе прадстаўлены на зацвярджэнне кіраўнікоў дзяржаваў.

Апошнія навіны