Бензема за чатыры хвіліны забіў у сваю браму і спаборніку
- 20.10.2023, 21:30
Больш галоў у матчы не было.
Чэмпіён саудаўскай прэм'ер-лігі «Аль-Іціхад» згуляў унічыю з «Ат-Таавунам» у дзясятым туры турніру з лікам 1:1.
Абодва галы ў матчы забіў французскі форвард «Аль-Іціхада» Карым Бензема – на 22-й хвіліне спаборніку, а праз чатыры хвіліны – у сваю браму.
У гэтым сезоне Бензема запісаў на свой рахунак чатыры галы ў васьмі гульнях за саудаўскі клуб, у які перайшоў у чэрвені, не стаўшы падаўжаць кантракт з мадрыдскім «Рэалам».
«Аль-Ітыхад» ідзе на трэцім месцы ў турнірнай табліцы, «Ат-Таавун» – на другім.
Бензема – дзейны ўладальнік «Залатога мяча», які ўручаецца найлепшаму футбалісту свету.