BE RU EN

Sky News: Ізраіль засяродзіў сотні танкаў і бронемашынаў на поўначы ад сектара Газа

  • 20.10.2023, 21:39

Гэта можа сведчыць пра падрыхтоўку да наземнай аперацыі.

Ізраіль перакінуў сотні адзінак сваёй вайсковай тэхнікі на поўнач ад Сектара Газа. Гэта можа сведчыць пра падрыхтоўку да наземнай аперацыі.

Пра гэта паведамляе Sky News.

Паводле інфармацыі выдання, сотні танкаў і бронемашынаў размешчаныя за 6 кіламетраў ад кантрольна-прапускнога пункта «Эрэз» на паўночнай мяжы Сектара Газа.

КПП застаецца закрытым з моманту, калі ізраільскія вайскоўцы здолелі вярнуць яго пад свой кантроль пасля ўварвання баевікоў ХАМАС.

Журналісты падкрэсліваюць, што калі Ізраіль пачне ўварванне ў Сектар Газа, то гэта будзе самая маштабная аперацыя для краіны з моманту вайны з Ліванам у 2006 годзе.

Апошнія навіны