Украінскія партызаны падарвалі аўто высокапастаўленых чыноўнікаў «МУС ЛНР»
- 18.11.2023, 21:06
Яны ў лякарні.
На тэрыторыі, якую кантралююць тэрарысты з «ЛНР», як мяркуецца, узарвалі аўтамабіль з «часовым выканаўцам абавязкаў намесніка міністра МУС у ЛНР» і «намеснікам кіраўніка крымінальнага вышуку МУС ЛНР».
Увечары 16 лістапада на адным з блокпастоў у Крамянной («ЛНР») загарэўся УАЗ «Патрыёт», за рулём якога знаходзіўся «намеснік кіраўніка УУР МУС ЛНР» падпалкоўнік паліцыі Уладзімір Пахоленка. З ім жа ў машыне быў «часовы выканаўца абавязкаў намесніка міністра МУС у ЛНР» падпалкоўнік паліцыі Алег Шумілаў.
Паводле звестак ASTRA, абодва шпіталізаваныя – у іх дыягнаставаныя аскепкавыя раненні. Праводзіцца праверка.