На рынку ў Табарах ужо прадаюць жывыя елкі
- 18.11.2023, 21:17
Маленькія – за 25, вялікія – за 120 рублёў.
У Садовым цэнтры рынку «Новы Лебядзіны» у Табарах ужо можна набыць святочнае хваёвае дрэва ў чыгуне. Калі лянота далёка ехаць, можна замовіць дастаўку, піша onliner.by.
У продажы ёсць елкі, хвоі, туі, кіпарысавікі. На Instagram-старонцы рынку паведамляецца, што маленькую елку можна ўзяць за 25 рублёў, пухнатая блакітная хвоя абыдзецца на 120 рублёў.
Дарэчы, звыклыя навагоднія кірмашы, дзе можна набыць ссечаную елку на свята, звычайна пачынаюць працаваць толькі ў другой палове снежня.