BE RU EN

Лукашысты абвінавачваюць ксяндза з Валожына ў «здрадзе дзяржаве»

  • 18.11.2023, 21:54

Генрыху Акалатовічу амаль 70 гадоў.

Учора з'явілася інфармацыя пра меркаванае затрыманне ксяндза Генрыха Акалатовіча, пробашча касцёла Св. Юзафа ў Валожыне (Менскі раён).

Пры гэтым крыніцы «Хрысціянскай візіі» сцвярджаюць, што затрыманне адбывалася ў рамках крымінальнай справы паводле ч.1 арт. 356 КК РБ «Здрада дзяржаве». Санкцыя паводле гэтага артыкула прадугледжвае ад сямі да пятнаццаці гадоў пазбаўлення волі.

Занепакоенасць выклікае стан здароўя ксяндза Генрыха Акалатовіча – святару пад 70 гадоў, ён перанёс інфаркт і нядаўна яму была зробленая аперацыя на страўніку ў сувязі з анкалагічным захворваннем, ён мае патрэбу ў медыцынскім назіранні і сталым прыёме лекаў.

Нагадаем, што ў 2013 годзе паводле гэтага ж артыкула «Здрада дзяржаве» абвінавачваўся іншы каталіцкі святар, ксёндз Уладзіслаў Лазар. Ён быў затрыманы ўлетку 2013 года і паўгода правёў у СІЗА КДБ.

Апошнія навіны